Масленіца


Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі станавіліся багатымі на малако і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале.
Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр. Таксама штодзень частаваліся блінамі без мяса, таму паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары не варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасцяванні і коўзанне з абледзянелых пагоркаў на санках. 
У чацвер, што называўся шырокім, частавалі аладкамі карову,
аб'язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, і абіралі вясковага пастуха на наступны год. Таксама цягам тыдню зяці мелі завітаць да сваіх цешчаў на бліны. У суботу ладзіліся залоўкіны пасядзелкі, калі гасцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў сані коней з аздобленаю стужкамі і званочкамі вупражжу.
У нядзелю, пасля ваджэння па вёсцы, з заходам сонца спальвалі на вогнішчы пудзіла, як увасабленне марознага часу, і зламаныя, старыя рэчы. 

Крыніца: https://be.wikipedia.org

Народная лялька "Масленка дамашняя"

Прыказкі
Масленіца-палізуха: сыр і масла палізала.
Масленка з блінамі, а пост з грыбамі.
Будзе Масленка, будзе ля пупа красненька.
Масленка-палізуха, працягніся хоць да Духа.
А мы Масленку чакалі, усе аладкі выпякалі.

  1. Беларускія народныя гульні "Блін гарыць", "У масла"

  2. В. Іпатава. «Аладкі»
  3. «У куце сядзіць мядзведзь»
  4. «Ладу, ладу, ладкі»
  5.  В. Вітка. «Бабіны госці»


Комментариев нет:

Отправить комментарий