Масленка дамашняя

Масленка. Вялізная лялька з саломы ці лыка. Аснова – тонкі бярозавы камель. Робяць на масленічным тыдні. Апранаюць прыгожы ўбор, як і на Марэну ў купальскую ноч. Спальваюць падчас свята на вогнішчы.
Дадаткова на масленічным тыдні рабілі яшчэ і дачку Масленкі – Масленку дамашнюю, таксама з лыка альбо саломы, але намнога меншую. Ёй надавалася функцыя спрыяння пабагачэнню сям’і і нараджэнню здаровых наследнікаў. Ставілі ляльку на покуці альбо на ўваходзе ў дом. Калі ў адзін з масленічных дзён родныя збіраліся да цёшчы на блінцы, то насустрач ім выстаўлялі ў акно ці ў двор менавіта дамашнюю Масленку. Бывала, што з гэтай лялькай сустракалі маладых падчас вяселля.

Майстар-клас "Масленка дамашняя"  

Комментариев нет:

Отправить комментарий