У масла

Мэта: выпрацоўваць уменне адбіваць палкай драўляны шар, а таксама забіваць яго ва ўмоўленае месца. Развіваць дакладнасць рухаў, вакамер.
Апісанне гульні: дзеці капаюць невялікія ямкі па акружнасці круга, а ў цэнтры вялікую ямку, якая называецца маслам. Потым яны мераюцца па палцы, каму быць маткай, а каму — палявым, icцi ў поле пасвіць свінню. На адлегласці 20 м ад круга дзеці ставяць драўляны шар (мяч), які называецца свіннёй. Матка з ycix ciл б'е палкаю па шары, каб ён заляцеў як мага далей. Палявы знаходзіць яго i гоніць да масла. Дзеці i матка стаяць, упёршыся cвaiмi палкамі ў ямківартуюць масла. Як толькі палявы падгоніць свінню блізка да масла, хто-небудзь з дзяцей або матка дабіваюць яе палкай. Калі ў час гэтага ўдару палявы зойме сваёю палкай ямку, што апусцела, яе гаспадар робіцца палявым, а палявы займае яго месца.
Калі ж палявому, нягледзячы на вартавых, удаецца загнаць свінню ў масла, то ў поле ідзе матка, i гульня па­чынаецца спачатку.
Правілы гульні: адбіваць драўляны шар дзеці павінны ў той час, калі ён знаходзіцца каля ix ямкі, або недалёка ад яе; матка мае права адбіць шар тады, калі ён знаходзіцца каля «масла».

Комментариев нет:

Отправить комментарий