Што poбiш?

Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.
Aпicaннe гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць iгpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца ў сярэдзіне круга i гаворыць:
— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
  Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што за­гадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з iгpaкoў i нечакана пытаецца: «Што poбiш
     Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўciм новыя заданні. Перамагае той, хто ніразу не памыліўся.
Правілы гульніна пытанне: «Што poбiш?”— iгpoк па­вінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі iгpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий