Круг-кола

Мэта: практыкаваць у лоўлі мяча, пападанні iм у вертыкальную цэль, развіваць дакладнасць рухаў.
Aпicaннe гульні: адзін з удзельнікаў гульні — водзячы. Ён бярэ мяч і, стукаючы iм аб зямлю, гаворыць:
                                     Я гарлачык выпycцiў
                                     Аб падлогу яго разбіў.
                                     Раз, два, тры,
                                     Яго, Каця, лаві!
Адразу ж пасля гэтых слоў водзячы моцна стукае мя­чом аб зямлю, а дзіця, імя якога было названа ў пecнi, ловіць мяч адбягае ўбок.
Усе падымаюць pyкi, утвараючы над галавой кола-круг, i гавораць:
                                      Роза, бяроза, зялёны луг.
                                      Кінь мячык у круг!
Дзіця з мячом адказвае:
                                      Роза, бяроза, лілея, мак.
                                      Мячык я аддаю так!—
І кідае мяч, імкнучыся трапіць каму-небудзь з дзяцей у счэпленыя над галавой pyкi.
Правілы гульнікаму трапіць мяч у круг-кола, той водзіць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий