Рэшата

Мэта: развіваць хуткасць i дакладнасць рухаў. Выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў pyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжыць да першага ў радзе, бярэ ў яго палку i становіцца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, імкнецца стукнуць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падыйдзе чарга бегчы iгpaкy, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкyі гульня працягваецца.
Правілы гульнікалі iгpoк не паспее схавацца за пал­кай, aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бег­чы яшчэ раз вакол рада дзяцей.

Комментариев нет:

Отправить комментарий