Фарбы

Мэтапрактыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.
Aпicaннe гульні:  дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.
Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:
—  Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца i пытаецца:
— Хто тут?
—  Несцерка!
—  Чаго прыйшоу?
—  Па фарбу?
—  Па якую?
Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
—  Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:
—  Такой фарбы у нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:
                        Пайдзі за сіненькі лясок,
                        Знайдзі ciнi чабаток.
                        Панасі, панасі
                        I нам прынясі!
Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:
—  Стук-стук!                              
—  Хто там?
—  Несцерка!
—  Чаго прыйшоў?
—  Па фарбу!
—  Па якую?
—  Па белую!
Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
—  Ёсць белая фарба, бяры яе! «Фарба» ўцякае, а Несцерка яе ловіць.
Правілы гульнідзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнўдзел не прымае.

Комментариев нет:

Отправить комментарий