Сцэнарый свята "Калядкі"



Праграмны змест: пашыраць кругагляд дзяцей, абагачаць іх новымі музычнымі ўражаннямі, станоўчымі эмоцыямі праз выкананне калядных песень, гульняў, карагодаў. Развіваць творчую актыўнасць, здольнасць перадаваць музычна-гульневы вобраз, артыстызм, акцерскія здольнасці, удасканальваць іх выканаўчае майстэрства. Прывіваць любоў да беларускай народнай творчасці. Выклікаць у дзяцей радасны i святочны настрой.
Дзеючыя асобы: Цярэшка, Шчодра, Калядоўшчыкi, Каза, Цыган, Цыганка, Цыганяты, Мядзведзь, Кабыла, дзецi.
Ход свята.
Музычная зала упрыгожана саматканымi дыванамi, ручнiкамi.Стаяць лавы, святочны стол, сялянская печ. Гучыць музыка. У залу ўваходзіць гаспадар Цярэшка.
Цярэшка. Прывiтанне, людзi добрыя! А дзеж гэта мая гаспадыня? Вось гасцей ужо поўна хата, блiны падышлi.... Шчодра! Дзе ж ты падзелася (клiча гаспадыню).
Шчодра.(выбягае) Iду-у! Бягу! Прывiтанне, людзi добрыя! Як тут мае блiнкi? Мабыць ужо падышлi? Трэба на стол збiраць. Сёння свята - Каляды. Можа i да нас калядоўшчыкi завiтаюць, не мiнуюць нашу хату. (Шчодра i Цярэшка пачынаюць збiраць на стол святочныя стравы). Стук у дзверы. У музычную залу ўваходзяць дзецi, спяваюць песню «Добры вечар!»
Дзецi па чарзе:
1.          Добры Вам вечар!
2.    Шчодры Вам вечар!
3.    Добрага здароўя! На калядны вечар!
4.    Добры вечар, гаспадару!
5.    Вынясi нам каўбас пару!
6.    Вынясi сала, не скупiся!
7.    Каб твой ячмень урадзiўся!
8.    Kaлi не дасi хлеба –
9.    Сцягнем з печы дзеда!
10.         Kaлi не дасi аладкаў
11.         Сцягнем з печы бабку!
12.         Ой, мароз, мароз! Холадна стаяць,
Загадай грошы падаваць!!!
Шчодра. Мiласцi пpociм – кожнага ў госцi. Дзецi спяваюць песню «Каляда-калядачкi».(дзецi стаяць).
Цярэшка. Дзякую, што на калядкi завiталi! Снег, сняжок дарожку замятаў iгосц ь да нас завiтаў. Песня «Бялюсенькi сняжок».
Шчодра. Сёння ў нас на свяце прысутнiчае карэспандэнт з часопiса «Пралеска». Яна хоча пагутарыць з вамi дзецi.(гутарка).
А зараз, давайце пагадаем! (Запрашае дзяцей цягнуць саломку). Хто доўгую саломку выцягне - той вялiкi вырасце, а хто кароценькую - у тога ўсе жаданнi ў новым годзе збудуцца.
Дзщя. Белы снег бялёшанькi, пасцялi дарожаньку, каб мы гулялi-Каляду сустракалi! Дзецi спяваюць песню «Каляда».(сядаюць).
Шчодра. Добра спявалi, сядайце, калi ласка, адпачнiце. Дзецi, а  вы ведаеце, што ў калядныя дзянечкi нашы бабулi i дзядулi любiлi паваражыць на глiняных гаршках. I ўсе тое, што наваражылi – абавязкова збывалася. Без варажбы што за Калядкi? Паварожым, рабяткi! (Варажба на глiняных гаршках).Дапамагай мне, Цярэшка! (выносяць стол,ставяць 6 гаршкоў)
(Шчодра запрашае да сябе дзіця, 1-я дзіця вымае – рушнiк.
Шчодра.Чакае цябе дарога дальняя, падарожжа.  (2-е дзiця - булку)
Шчодра. Булка - У тваей хаце заўседы будзе дабрабыт, дастатак!
( 3-е дзіця - пярсценак) Пярсценак! Сейце муку, пячыце пipaгi! Да вас госцi будуць, А да мяне - жанiхi!
Шчодра.(4-е дзiця - стужку) Стужка–гэта багацце. Падарункi ў новым годзе!
Шчодра.лiча 5-е дзiця - гузiк). А вось i гузiк! Жыць табе ў вялiкай сямi!
Шчодра. Вось i застаўся aпошнi збаночак. Дзецi, можа i госцi нашы таксама хочуць паваражьщь? (падыходзiць да гасцей, дастаюць галiнку)
Галiнка! Да кого яна кранецца - той будзе здаровым увесь год, вылячыцца ад ycix хвароб. Шчодра дакранаецца да  ўcix дзяцей i гасцей.
Дзiця. Нашыя дзецi станцаваць хочуць, нашыя госцi пасядзець ды на дзетак паглядзець хочуць! Танец «Саўка ды Грышка».(садзяцца).
Чуецца стук у дзверы. Пад музыку ў залу ўваходзяць Калядоўшчыкi з Казой.
1 Калядоўшчык. Цi дома гаспадыня?
Шчодра. Дома, дома – сталы прыбiраю!
2 Калядоўшчык. Добры вечар таму – хто ў гэтым даму!
3 Калядоўшчык. Цi ты дома, гаспадар?
Цярэшка. Дома, дома. З чым вы прыйшлi, Калядоўшчыкi?
1 калядоўшчык. З казою шэраю, вясёлаю.
Цярэшка. Ды няхай яна паскача!
2 калядоўшчык. Каза, павярнiся. Гасцям пакажыся!
3 калядоўшчык. Што ж, дзеткi, давайце ў гульню гуляць!
Беларуская народная гульня «Каза».


Цярэшка. Малайцы, дзецi. I гулялi i спявалi, сядайце, калi ласка.
1 Калядоўшчык. Дзякуй, шчодрая гаспадынька, дай бог табе здароўя, шчасця!
Усе. Каб жылося i вялося, ды ўсё добрае збылося! З песняй «Бывайце здаровы» выходзяць.
Шчодра. Мы не будзем сумаваць, свята будзем святкаваць!
Дзiця. Без музыкi, без дуды ходзяць ногi не туды,
А як музыку пачуюць- самi ножанькi танцуюць! Танец «Лявонiха».
Цярэшка. Дзеткi, чуеце, да нас зноў хтосьцi iдзе! (музыка).
Заходзяць калядоўшчыкi з мядзведзям.
1 Калядоўшчык. На каляды мы прыйшлі, мех вялізны прыняслі, каб вам нас пачаставаць, шмат чаго падараваць .
Шчодра. Калі ласка, заходзьце, госці дарагія! А хто ж гэта з вамі прыйшоў? (паказвае на Мядзведзя)
2 Калядоўшчык. Мядзведзя я вяду, ён вельмі любіць Каляду.
Мядзведзь. Навучу вас танцаваць трошкі касалапа,
Потым буду зноў спяваць ды смактаці лапу.
Пятку ставім на насок (паказвае), потым — зноў на пятку.
Той, хто малы, хто высок, пачынай прысядку.
Пахістаем галавой, лапамі памашам
Ды патопаем нагой  то адной, а то другой на Калядах нашых! (танцуюць). Дзецi сядаюць.
3 Калядоўшчык. А зараз пагуляем!
Беларуская народная гульня «Мядзведзь».
А ну-ка, пакажы, Мядзведзь, як гаспадыня цеста ў дзяжы месіць (паказвае).
1 Калядоўшчык. Як дзед табак нюхае? (Апчхі.) Як дзіця зацірку есць? (На галаву накладвае.)
2 Калядоўшчык. Як дзяўчаты перад люстэркам упрыгожваюцца? (Прыхарошваецца.) Ці заслужыў Мядзведзь гасцінцаў?
Цярэшка. Заслужыў! Ён і артыст, і спявак, і танцор.
3 Калядоўшчык.Тады дайце нам грошай на мядок! (Гаспадар дае грошы, Мядзведзь кланяецца, выходзяць).
Пад музыку заходзяць цыган, цыганка, цыганяты. Цыган вядзе кабылу.


Цыган. Добры вечар вам!
Цыганка. Дай нам, добры чалавек, капу яек на паў мiску, белым сырам намазаўшы, каўбасою абкруцiўшы.
Цярэшка. А чым вы нас парадуеце?
Цыган. Купi, гаспадар, Кабылу, другой такой не знойдзеш. Прадаю дарма, усяго за тысячу. Пагладзь яе, паглядзi, якая яна ласкавая.
Цярэшка.  (гладзiць, кабыла брыкаецца). За такую шкада i грошы аддаць.
Цыган. Многа ты разумееш, паглядзi, якая ў яе паходка – плыве як у моры лодка. Косю, прайдзiся павольна.
Цярэшка. Дай табе падсаблю. Косю, прабяжыся, каб зямля задрыжала! (пiхае кабылу – яна падае).
Цыганка. А няхай жа цябе лiха, гаспадар. Загубiў нам кабылку!
Цыган. За гэту чэсць давай тры кускi сала, каб кабыла ўстала!
Цярэшка. (смяецца) Убрыкнi цябе камар! Бяры ўжо!(частуе яго). Вядзi кабылу ў хлеў.(Цыган выдзе кабылу.)
Шчодра. А табе, цыганачка, каб зарабiць каляду, трэба паваражыць.
Цыганка. (бярэ руку Шчодры) Усю праўду скажу. Ляжаш ты спаць на мяккую канапу, i прыснiцца агурок, прыснiцца табе бочка, народзiцца ў цябе сынок  i дочка. I дзеткам пагадаю. Гульня – варажба «Картузiкi». (падзываедзяцей па чарзе да стала …пад шапкамi ляжаць прадметы: нажнiцы – будзе цырульнiкам, кнiжка – настаўнiк, нiткi – швачка, грошы – бухгалтар.)
Цыганка. Запрашаю вас у карагод, пагуляем!
Беларуская народная гульня-карагод «Хустачка».
(выбiраецца "гаспадыня" (дзяўчынка)  цi "гаспадар" (хлопчык).Дзецi бяруцца за рукi i ўтвараюць круг. У сярэдзiне-"гаспадыня", якая трымае ў руцэ хустачку. Усе iдуць карагодам, прамаўляюць, а "гаспадыня" скача :
Гаспадыня, гаспадыня,
 кiдай сваю пражу,
Зiма прайшла,
Адчыняй свае дзверы,
 Завi нас у госцi!
(Так дзецi прамауляюць 2—3 разы, але у любы момант нечакана "гаспадыня" падкiдвае хустачку ўверх. Усе хлопцы iмкнуцца злавiць. Той, хто гэта здолее, будзе выконваць ролю "гаспадара". Калi ў сярэдзiне карагода знаходзіцца «гаспадар», хустачку павiнны лавiць дзяўчынкi).
Шчодра. I ты зарабiла, добра варажыла. Вось табе цукерачку, каўбасы на талерачцы, вось табе пiражочкi, квасу поўны ражок!
Цыган. За такiя пачастункi трэба танец танцаваць. Танец «Цыганачка».


Шчодра. Ну, дзякуй нашым калядоўшчыкам i дзеткам, весела было, я аж успомнiла сваю маладосць i нават памаладзела!
Цярэшка. З даўнiх часоў людзi верылi – як пачнеш год, так i пражывеш! Хай шчасце наш край не мiнае! (Уваходзяць усе ўдзельнiкi свята. Дзецi становяцца каля iх.)
Песня «Калядачкi».


Комментариев нет:

Отправить комментарий