Гусі-лебедзі i воўк

Мэта: удасканальваць навыкі хуткага бегу, узгодненасць дзеянняў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, смеласць, сумленнасць.
Aпicaннe гульні: па лічылцы дзеці выбіраюць гаспадыню i ваўка. Усе астатнія — гусі-лебедзі.
     Гаспадыня з гусямі-лебедзямі ідзе ў адзін бок — там ix дом, воўк ідзе ў другі бок, «за гару» — там яго дом.
Паміж домам гаспадыні i домам ваўка — чыстае поле.
Гаспадыня гаворыць гусям-лебедзям:
                               Гyci-лебедзі! Пара
                               У чыста поле са двара!
     Пасля слоў гаспадыні гусі-лебедзі махаюць крыламі, крычаць: «Га-га-га!» —i бягуць у чыстае поле.
    Ix пачуў воўк пачаў падкрадвацца да гусей-лебедзей. Ступіць крышку, адыдзе назад, а сам сціскае гусей-лебе­дзей да свайго дома. Загнаў ён ix ycix у свой дом i гаво­рыць:
                                             — Сядзіце,
                                              Не крычыце,
                                              Крыламі не махайце!
Пайшла гаспадыня гусей шукаць. Ідзе па чыстым полі, прыгаворвае:
                                               — Тут воўчы след,
                                               Тут гусіны след.
                                               Тут воўчы след!
                                               Тут гусіны след...
Так па слядах i падышла да воўчага дома. Прыйшла i заве ваўка:
—  Воўк, воўкІдзі сюды!
Воўк выйшаў i пытаецца:
—  Што табе трэба?
Гаспадыня гаворыць:
—  Цне ты ўкраў мaix гусей-лебедзей?
Воўк адказвае:
—  Ды я твaix гусей i не бачыў! Якія яны ў цябе былі?
Гаспадыня адказвае:
                             — I белыя былі,
                             I шэрыя былі,
                             I стракатыя!
Воўк падумаў i прыдумаў xiтрасць:
                     — Вось па гэтай сцяжынцы пойдзеш —
                     Уcix гусей-лебедзей знойдзеш:
                      I белых, i шэрых, i стракатых!
Гаспадыня пайшла па сцяжынцы, якую ёй воўк паказаў, а гусі лебедзі ў гэты час замахалі крыламі.  Гаспады­ня прыслухалася i пытаецца:
—  Воўк, што гэта за шум у твaiм доме?
 Воўк адказвае:
—  Гэта ў мяне лыжкі ды мicкi з полкі на падлогу падаюць!
Гyci ў гэты час зашыпелі. Гаспадыня пытаецца:
 — Воўк, воўк Хто гэта ў твaiм доме так шыпіць?
 Воўк адказвае:
—  Гэта капуста ў маёй печы кіпіць!
Гyci ў гэты час затупалі нaгaмi. Гаспадыня пытаецца:
—  Воўк! Хто гэта ў твaiм доме так тупае?
Воўк адказвае:
—  Гэта мае коні капытамі ў стайні б'юць, аўса  хочуць.
Тут раптам гyci як закрычаць:
—  Га-га-га! Га-га-га!
—  А  гэта   хто?—пытаецца   гаспадыня - Гэта   мае  гусі-лебедзі! Аддай мне ix!
Воўк гаворыць:
—  Не аддам!
Тады гаспадыня падымае з зямлі каменьчык пытаецца:
—  Воўк! Хочаш з'есці авечку?
—  Хачу. Дзе авечка?
Гаспадыня кідае каменьчык i гаворыць:
—  Вось яна! Даганяй!
Воўк — бягом за авечкай. А гаспадыня падбягае да воўчага дома крычыць:                                              
—  Гусі-лебедзі, дадому!
Гyci выбягаюць i бягуць да свайго дома. Воўк кідае авечку i гоніцца за гусямі. Калі ваўку не ўдаецца схапіць ні воднага з гусей, усе гyci збіраюцца ў гаспадыніным доме i дражняць яго:
                               Воўк за гарою,
                               Шэры за крутою.
                                Ваўка не баюся,
                                Kieм баранюся,
                                Качарэжкай адаб'юся.
     А калі воўк схопіць каго-небудзь з гусей-лебедзей, той i становіцца ваўком, гульня пачынаецца спачатку.
Правілы гульнібегчы ад ваўка можна толькі пасля слоў гаспадыні: «Гусі-лебедзі, дамоў!» (Адлегласць ад до­ма ваўка да дома гаспадыні павінна быць не менш чым 30 м.).

Комментариев нет:

Отправить комментарий