Пра добрую мышку i мудрую кошку

Леанід Дранько-Майсюк

Бегла мышка па дарожцы,
Падарунак несла кошцы—
Не смятану, не аладкі,
А пшанічныя зярняткі.

Кошка есці іх не ўмела,
Мышку з'есці захацела,
А пасля паразважала—
3 мышкай той пасябравала.

Пра учынак мудрай кошкі
Хай падумаюць хоць трошкі
I дарослыя, і дзеці

Перад тым, як нешта з'есці.

Комментариев нет:

Отправить комментарий