Лясь, лясь, уцякай!

Мэта: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.
Апісанне гульні: дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі.Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:
                                    Лясь, лясь, уцякай!
                                     Цябе конi стопчуць.
                                     А я коней не баюся
                                     Па дарозе пракачуся —
дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы імкнуцца дагнаць ix.
Пры паўторы гульні дзеці конікi мяняюцца ролямі.
Правілы гульніуцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», iгpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.
.

Комментариев нет:

Отправить комментарий