У палачку-булавачку

Мэтавыпрацоўваць навыкі хуткага бегу, дакладнасць i каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: дзеці мераюцца на палачцы: адзін абхоплівае яе рукою знізу, наступны шчыльна над iм i г. д. Калі ўсе возьмуцца за палачку, а верхні канец яе яшчэ свабодны, першы хлопчык прымае руку знізу i абхоплівае яшчэ вышэй. Toe ж робяць іншыя, пакуль не застанецца свабоднага месца. Той, чыя рука будзе наверсе, павінен «icцў поле». Гэта — палявы. Адзін з iгpaкoў кідае далека па пляцоўцы палачку, па якую ён павінен бегчы i прынесцi «да агню»— звычайна да таго месца, адкуль палку кiдалі.  Пакуль палявы бегае за палачкай, астатнія павінны схавацца хто куды. Палявы прыносіць палачку «да агню», гаворыць:
                           Палачка-булавачка дамоў прыйшла,
                           Дома нікога не знайшла.
                           Каго першага знойдзе,
                           Той за палачкай пойдзе!
Пасля гэтых слоў ён падкідвае палачку ідзе шукаць дзяцей, якія схаваліся, а тыя імкнуцца ўлучыць момант, схапіць палачку i «адстукацца». Калі iм гэта ўдаецца, па­лявы зноў ідзе «у поле», а астатнія хаваюцца. Каліж паля­вы заўважыць каго-небудзь раней сам адстукаецца, тады «у поле» ідзе знойдзёны iм хлопчык ці дзяўчынка.  
Правілы гульні: палявы не павінен увесь час знаходзіццца каля палачкі, калі з ліку iгpaкoў, якія схаваліся, адстукаўся хто-небудзь адзін, палявы зноў ідзе «у поле».

Комментариев нет:

Отправить комментарий