Паляванне на лісаў

Мэтапрактыкаваць у хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Aпicaннe гульні: Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругіГэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лicшто ў ёй знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе ўцякаць ад паляўнічага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.
Правілы гульніу кожнай нары павінен жыць толькі адзін лісПаляўнічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий