Каза

Мэта: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй i выкру­тамі на абмежаванай плошчы. Выхоўваць смеласць, настойлівасць.


Апісанне гульні: дзеці выбіраюць пастуха. Робяць гэта так: шырока расстаўляюць нi і, нахіліўшыся, пракідваюць паміж iмi кароткую палачку назад ад сябе. Чыя палачка ўпадзе бліжэй, той i павінен пасвіць козы. Дзеці прывязваюць да слупка вяроўку даўжынёй 1,5—2 м i даюць пастуху канец вяроўкі ў рукі.  На такой адлегласці ад слупка ён павінен знаходзіцца. Затым удзельнікі гульні складаюць каля слупка свае палачкі, якія называюцца ко­замі.
Па свістку пастуха дзеці падбягаюць да слупка, iмкнyчыся схапіць палачку, а пастух стараецца перашкодзіць гэтаму. Калі дзецям удаецца схапіць дзве-тры палачкі, усе iгpaкшырока расстаўляюць нoгi, а пастух на карачках павінен прапаўзці праз расстаўленыя вароты.
Правілы гульні: дзіця-пастух не падпускае дзяцей да слупка, каля якога складзены палачкі, ён можа дакрануцца (запляміць) іграка рукой, пасля чаго той выбывае з гульні.

Комментариев нет:

Отправить комментарий