Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі; уменні хутка арыентавацца ў наваколлі. Развіваць спрыт.
Aпicaннe гульні: на зямлі рысуюць круг дыяметрам 2 м. Каб яго можна было бачыць здалёк, у сярэдзіну яго ставяць флажок. На адлегласці 10-15 м ад круга дзеці строяцца ў шарэнгу. Па лічылцы:
Скакаў верабей на сцяне;
Зламаў ножку — цяжка мне!
Вераб'іха скача
Ды па ножцы плача.
Верабей, верабей,
Не дзяўбі канапель:
Hi мaix, нi свaix,
Hi суседзяў мaix!
Адгукніся, верабей,
Вылятай у круг хутчэй!—
Дзеці выбіраюць вераб'я i разбягаюцца па пляцоўцы, а той, каму выпала быць вераб'ём, ловіць ix. Каго верабей зловіць, той дапамагае яму лавіць астатнix дзяцей. Тыя, каго ловяць, могуць адпачыць, калі схаваюцца ў круг, але затрымлівацца там доўга нельга. Гульня заканчваецца, калі ўсе дзеці будуць злоўлены.
Правілы гульні:, дзеці не павінны, калі выбегуць з круга, зноў тут жа вяртацца назад; заставацца ў крузе можна не больш чым адну мінуту.
Комментариев нет:
Отправить комментарий