Мянькі

Мэта: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць хуткасць рэакцый, смеласць, спрыт, вынослівасць, каардынацыю рухаў.
Aпicaннгульні: на пляцоўцы рысуюць квадрат, які называюць «ракой». У цэнтры квадрата ўздоўж кожнай бакавой лініі рысуюць кругі — «ямкі» дыяметрам 1-1,5 м i выбіраюць двух рыбакоў, астатнія дзеці — рыбы. Рыбакі, ўзяўшыся за pyкi, ловяць рыб, якія могуць выратоўвацца ў «ямах». Аднак знаходзіцца ў яме можа толькі адна рыба. Як толькі другая рыба заплывае ў яму, тая, што там зна­ходзіцца, павінна пакінуць яе. Злоўленыя рыбы дапамагаюць лавіць іншых рыб.
Гульня заканчваецца, калі рыбакі пераловяць ycix рыб. Пяць рыб, якія выратаваліся ў ямах, называюць мянькамі. Яны з'яуляюцца пераможцамі гульні.
Правілы гульні: рыба лічыцца злоўленай, калі рыбакі замкнуць pyкi вакол яе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий