Паляўнічыя i арол

Мэтаразвіваць трапнасць i дакладнасць удару, ва­камер, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: усе дзеці—паляўнічыя. 3 дапамогай жараб'ёўкі выбіраюць вядучага — арла, яны адвольна перамяшчаюцца на пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, імкнуцца выбраць зручны момант, каб лёгка ўдарыць мячом у cпiнці па нагах арла. Але падыходзіць да арла бліжэй, чым пяць-шэсць крокаў, не дазваляецца. Калі арол набліжаецца да паляўнічага, у якога мяч, той уця­кае або аддае мяч іншаму. Калі арол зловіць мяч на ляту, ён кідае яго за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па вiнe якога мяч быў злоўлены арлом. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць арла, мяняецца з iм ролямі.
Правілы гульніарол можа адабраць мяч у паляўнічага, дакрануўшыся да яго рукой.

Комментариев нет:

Отправить комментарий