Кошка i мышка


Мэтаразвіваць хуткасць рэакцыі, увагу, выхоўваць смеласць i пачуццё калектывізму.
Апісанне гульні: па лiчылцы дзеці выбіраюць кошку i мышку. Усе астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, становяцца ў круг. Круг размыкаюць у двух месцах, утвараючы вароты. Мышка знаходзіцца ў крузе, кошка за кругам. Па сігналу кошка імкнецца злавіць мышку. Кошка можа трапіць у круг толькі праз вароты. Мышка бегае, дзе хоча, пралазіць пад рукамі дзяцей. Калі кошка зловіць мышку, яны мяняюцца ролямі.
Правілы гульнікошка i мышка павінны часта мяняцца ролямі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий