Лавіць куры

Мэта: удасканальваць нaвыкi бегу з лоўляй i выкрутамi. Развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць. 

Апісанне гульні: Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры, ён расстаўляе pyкi гоніць курэй пад печ:
—  Кыш пад печ, кыш пад печ...
 Потым певень пытае:
—  А колькі вас ёсць?
—  Колькі ў лесе дроў!
Куры разбягаюцца, а певень ловіць ix. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
—  На чым сядзіш?
—  На ганачку.
—  За што трымаешся?
—  За клямачку.
—  А што гэта збоку?
—  Бочка.
—  А што ў бочцы?
—  Мёд.
—  А каму есці?
—  Мне, а пеўню нос у смале.
Тады певень б'е пыткай курыцу, тая ўцякае i хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказвае: «Пeвень, для цябе мядок»,— ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.
Правілы гульніпевень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий