Коцік Петрык і Мышка

Беларуская народная казка

  Аднаго разу коцік Петрык захацеў Мышку злавіць. Ен быў яшчэ маленькі, але чуў ад дарослых катоў, што яны заўсёды ловяць мышэй. I Петрыку вельмі ж захацелася стаць хутчэй дарослым. Пайшоў ён у гумно. Хадзіў сюды-туды — нікога няма. Раптам у кутку нешта зашамацела.
  Петрык скокнуў туды і ўбачыў маленькага звера.
  — Ты хто? — спытаў Петрык.
  — Мышка.
  — Вось ты мне і патрэбная.
  — Навошта?
  — Я не ведаю, навошта, але ведаю, што катам трэба лавіць мышэй.
   Мышка пасмялела і кажа:
   — Каты ловяць мышэй, каб гуляць з імі ў ката і мышку.      Хочаш, навучу цябе?
  — Хачу! — сказаў коцік.
  — Тады стань у куток, заплюшчы вочы і лічы да трох, а потым лаві мяне.
   Спадабалася гульня Петрыку. Ен стаў у куток, заплюшчыў вочы, а калі далічыў да трох, Мышкі было ўжо не дагнаць…

Комментариев нет:

Отправить комментарий