Свята-Пакроўская царква

Праваслаўны храм у вёсцы Ганчары Лідскага раёнаНа паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1774 г. з дрэва. Асвячона 22.10.1878 г. пасля капітальнага рамонту (пастаўлены новы іканастас, створаны прастол, пакладзена новая падлога, зроблены трое дзвярэй з прытвора ў малітоўную залу, апсіда па-новаму ашалявана). Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у прамавугольную трохгранную апсіду з бакавымі рызніцамі. Да галоўнага фасада далучана трох'ярусная чацверыковая вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам на нізкім васьмерыку. Вертыкальна ашаляваныя фасады ў верхняй частцы расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.Унутраная прастора 3 парамі слупоў падзелена на 3 нефы. Цэнтральны, шырэйшы, неф паракрыты кілепадобным (бочкавым) скляпеннем, бакавыя — плоскай столлю. У межах залы абапал апсіды вылучаны 2 рызніцы, пад хорамі — бакавыя клеці і лесвіца.
в. Ганчары, Лідскі раён

Комментариев нет:

Отправить комментарий