Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор

Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор (першапачаткова Касцёл Святога Іосіфа) — праваслаўная царква ў г. Ліда, помнік архітэктуры класіцызму. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. 
Касцёл Святога Іосіфа пры лідскім кляштары піяраў пабудаваны ў 1797—1825 гадах. На будаўніцтва храма 5000 рублёў ахвяраваў Павел I. Кляштар зачынены ў 1832 годзе. Касцёл у 1842 годзе гарэў, у 1863 годзе перароблены на праваслаўную царкву Міхаіла Архангела, пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960-я гг. будынак быў абсталяваны і выкарыстоўваўся як планетарый аж да вяртання праваслаўным у 1996 годзе. У 1971 г. знесена мураваная брама. Побач з касцёлам размешчаны мураваныя аднапавярховы корпус кляштара і аднаярусная званіца.
г. Ліда, вул. Савецкая, 20.

Комментариев нет:

Отправить комментарий