Кулюкушкі

Мэта: практыкаваць ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольных умовах. Развіваць кемлівасць, увагу.
Aпicaннe гульні: удзельнікі мераюцца па палцы i выбіраюць кулюкуванніка. Ён садзіцца ў пэўным месцы i зажмурвае вочы. Астатнія ў гэты час хаваюцца. Праз некалькі мінут кулюкуваннік крычыць:
—  Цi год?
Калі хто не паспеў схавацца, адказвае:
—  Яшчэ не!
У адваротным выпадку ўсе маўчаць, каб не выдаць, хто дзе схаваўся.
Тады кулюкуваннік расплюшчвае вочы ідзе шукаць. Калі знойдзе каго-небудзь з iгpaк, вядзе на тое месца, дзе кулюкуваў. Той павінен там застацца. Кулюкуваннік шукае астатніх i, калі ўcix знойдзе, кулюкуваць застаец­ца той, каго знайшоў першым.
Правілы гульні: iгpoк-кулюкуваннік павінен знайсці ўcix дзяцей, якія схаваліся, i прывесці ix на тое месца, дзе кулюкуваў. 
  
                   

Комментариев нет:

Отправить комментарий