Будынак друкарні


Двухпавярховы ў плане будынак з двухсхільным дахам. Размешчаны адасоблена. Тарцовыя фасады завершаны шчытамі. Асноўны будаўнічы матэрыял цэгла. Аконныя праёмы прамавугольныя.

На тэрыторыі, на якой у цяперашні час размешчана Лідская друкарня, у сярэдзіне XIX ст. быў «Гарадскі астрог». На плане павятовага горада Ліда, які быў складзены ў 1842 г. паказаны две квадратныя пабудовы і агароджа. У пачатку ХХ ст. былі пабудаваныя цагляныя будынкі, а тэрыторыя была акружаная высокай цаглянай сцяной з вежамі. У гэтай турме сядзелі ў зняволенні ўдзельнікі рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг.
У польскі час тэрыторыя называлася турма на Каменцы ці проста «Каменка». У 1936 г. тут утрымліваліся ў зняволенні найбольш актыўныя ўдзельнікі забастовак на фабрыцы «Ардаль» і заводзе «Нёман». У 1941-1942 гг. у турме знаходзіліся габрэі. У 1947-1951 гг. тут размяшчалася дзіцячая працоўная калонія для малалетніх злачынцаў.
г. Ліда, вул. Ленінская, 23.

Комментариев нет:

Отправить комментарий