Яечка

Іван Шуцько

— Куд-кудак!.. Куд-кудак!..
Я знясла яйцо з кулак, —
Узняла Чубатка крык.
— Так, так, так!.. — сказаў Індык.
Ім карова з стойла: — М-му!..
А каму?
I авечка,
Як пачула пра яечка,
Забляяла: — Ме-ме-ме!..
Можа, мне?
Гусак крыкнуў:
— Ого-го!..
Захацела ты чаго!
Тут прыйшла якраз Марынка,
Невялічкая дзяўчынка:
— Яйка курачка знясла!..
I сабе яго ўзяла.

Комментариев нет:

Отправить комментарий