Касцёл Святога Міхаіла, 1837 год



Каталіцкі храм у вёсцы Няцеч Лідскага раёна. Помнік культавай архітэктуры з утрыраванымі формамі класіцызму, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Касцёл размешчаны на заходняй ускраіне вёскі. Пабудаваны ў XIX стагоддзі з цэглы і дрэваПрамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам аб'ём з трохграннай алтарнай часткай. На фасадах будынка вылучаны канструкцыйны каркас у выглядзе цагляных слупоў. Драўляныя прасценкі ашаляваны і прарэзаны аконнымі праёмамі. Галоўны фасад вылучаны 4 калонамі і завершаны трохвугольным шчытом з вежачкай-званіцай над ім. Унутраная прастора 4 гранёнымі слупамі падзелена на 3 нефы. Алтарнай перагародкай аддзелены аб'ёмы апсіды і бакавых сакрысцій. Над уваходам — хоры на 2 калонах.
в. Няцеч, Лідскі раён.



Комментариев нет:

Отправить комментарий