Касцёл Святога Міхаіла Арханёла

Асноўнай славутасцю вёскі Белагруда з'яўляецца касцёл Святога Міхаіла Арханёла, які быў пабудаваны з цэглы ў 1905 годзе на месцы, дзе раней размяшчаўся папярэдні драўляны храм пачатку ХVII стагоддзя. Тэрыторыя вакол касцёла ў вёсцы Белагруда абнесена агароджай з натуральнага каменя. У архітэктуры храма знайшлі адлюстраванне адразу некалькі стыляў: неагатычны, неараманскі, а таксама мадэрн.
Касцёл у вёсцы Белагруда размешчаны на ўзвышшы. Яго вежы бачныя здалёку, нават з некалькіх суседніх вёсак. Касцёл мае даволі вялікія памеры і адметны знешні выгляд. Касцёл у вёсцы Белагруда з'яўляецца архітэктурным помнікам пачатку ХХ стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і важнай славутасцю Беларусі.
в. Белагруда, Лідскага раёна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий