Паспей адбіць

Мэтапрактыкаваць ва ўменні лавіць мяч на ляту i трапляць iм ва ўцекача. Развіваць дакладнасць рухаў, хут­касць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: усе дзеці рысуюць кpyгi бяруць лапаткі (ракеткі). Адзін з ix застаецца без круга — гэта водзячы. Ён падкідвае мяч, а дзеці адбіваюць яго, імкнучыся пры гэтым не выйсці са свайго круга, таму што водзячы можа заняць яго круг. Хто застаўся без круга, становіцца водзячым, кідае мяч, i гульня працягваецца.
Правілы гульні:  мяч павінен адбіваць той iгpoк, над кругам якога ён пралятае.

Комментариев нет:

Отправить комментарий