Яйка пад шапкай

Мэта: развіваць увагу, кемлівасць; выхоўваць сумленнасць, цікавасць да народных гульняў.

Абсталяванне: шапка, галінка вярбы, яйкі (маленькія мячыкі) для ўсіх удзельнікаў.

Апісанне гульні: адзін з удзельнікаў гульні бярэ яйка і кладзе яго пад шапку. другі - павінен адгадаць, дзе менавіта схавана яйка. Ён кладзе паверх шапкі галінку вярбы і размяшчае яе ў тым накірунку, у якім, на яго думку, пад шапкаю ляжыць яйка. Калі галінка будзе размешчана правільна, значыць. загадка адгадана, і той. хто адгадаў, атрымлівае яйка. У адваротным выпадку ён аддае сваё.

Комментариев нет:

Отправить комментарий