Казіны рог

Мэта: практыкаваць ва ўменні адбіваць пусты драўляны шар, не прапускаючы яго цераз рысу-мяжу. Развіваць хуткасць рэакцыі, увагу, спрыт.
Апісанне гульні: дзве каманды дзяцей знаходзяцца на пэўнай адлегласці адна ад адной. У кожнага ў руках пал­ка. Адна з каманд кідае i коціць драўляны шар у бок процілеглай каманды, тыя адбіваюць яго назад ці ловяць на сваей мяжы-рысе i вяртаюць першай камандзе.
Калі шар пераляціць цераз мяжу-рысу, каманда, што ахоўвае яе, адыходзіць да таго месца, куды закаціўся шар. Тады пра яе гавораць:
—  Загналі ў казіны рог!
Каманда-пераможца атрымлівае ацэнку, i гульня пра­цягваецца.
Правілы гульнішар дазваляецца каціць толькі па зямлі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий