Купец

  Мэтапрактыкаваць у бегу па кругу. Выхоўваць пачуццё адказнасці, сяброўскія адносіны дзяцей адзін да аднаго.   

  Aпicaннe гульні: усе дзеці дзеляцца на пары i садзяцца так, каб утварыць два кругі. Спераду сядзяць дзеці-дзеткі, а за iмi дзеці-мамы. Адно дзіця-мама застаецца без пары.
Гэта маці-купец. Яна ходзіць у сярэдзіне круга i па чарзе звяртаецца да кожнай маці:
—  Маці, прадай дзетку!
—  Не, дзетка не прадаецца, ідзі далей!
Так працягваецца да таго часу, пакуль якая-небудзь маці не адкажа:
—  А якая ж твая плата?
—  На бабу лапату!
Пасля гэтых слоў маці пакідае сваю дзетку i бяжыць вакол дзяцей. Яна стараецца хутчэй дабегчы да пакінутай дзеткі. Калі яе месца раней зойме маці-купец, то яна замяняе купца ў крузе.
  Правілы гульні: нельга перабягаць цераз круг, стараючыся хутчэй дабегчы да пакінутай дзеткі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий