Прэла-гарэла

Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, уменне дзейнічаць па сігналу.
Матэрыял: цацкі.
Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дзе-небудзь села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий