Рэдзька

Мэтаразвіваць сілу, спрыт, каардынацыю рухаў, выхоўваць пачуццё сяброўства, узаемавыручкі.
Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраюцца Ясь i гаспадар. Усе астатнія ўдзельнікі гульні — рэдзькі. Ясь адыходзіць куды-небудзь далей убок. Гаспадар застаецца з рэдзькамі. Ён гаворыць:     
— Садзіцеся, рэдзькі, на зямлю, адна за адной, адна за адной!
Рэдзькі садзяцца так, як загадаў iм гаспадар.
— Цяпер, — гаворыць гаспадар, — няхай кожны абхопіць абедзвюма рукамі таго, хто сядзіць спераду.
Рэдзькі робяць, як загадаў iм гаспадар. Пасля гэтага яны спяваюць:
                              Мы на градцы сядзім!
                              Ды на сонейка глядзім!
                              Свяці, свяці, сонейка,
                              Каб нам было цёпленька.
      А гаспадар перад градкай пахаджвае. Раптам здалёк чуецца:
                                      Еду, еду, еду,
                                      Ніяк не даеду.
                                      Прыпрагу сароку,
                                      Паеду далека.
                                      Хуценька паеду,
                                      Каб паспець к абеду.
Сказаўшы гэта, Ясь спыняецца i стукае палкай аб падлогу.
Гаспадар пытаецца: — Хто там?
—  Ясь.
—  Што табе трэба? Ясь адказвае:
                                     Скінуўся я з печы,
                                     Пабіў сабе плечы.
                                     Охаю, уздыхаю,
                                     Рэдзькі жадаю.
Гаспадар кажа:
—  Вырві сабе рэдзьку, толькі не рві карэньчыкі.
 Ясь падыходзіць да градкі — к канцу чаргі   дзяцей — i pвe рэдзьку, якая сядзіць апошняй.
      А рэдзькі сядзяць на градцы, моцна трымаюцца адна за адну ды пасмейваюцца над Ясем:
                            Ножкі у Яся тоненькія,
                            Ручкіў Яся слабенькія!
    Нарэшце Ясь паднатужыўся, злаўчыўся i вырваў адну рэдзьку.
Пачаў Ясь з градкі другую рэдзьку цягнуць. Ды сілы ў яго няшмат. А рэдзькі гаспадар над iм пасмейваюцца.
Тут Ясь заве   на дапамогу першую рэдзьку:
— Ідзі, мая рэдзька, на дапамогу!
Падбягае да яго рэдзька, пачынаюць яны разам цяг­нуць. I кожная рэдзька, якую яны з градкі вырвуць, дапамагае рваць наступную.
I так працягваецца да таго часу, пакуль на градцы нiчога не застанецца.
Правілы гульнідзіця-Ясь мае права цягнуць толькі апошняе ў радзе дзіця-рэдзьку, абхапіўшы яго рукамі за пояс.

Комментариев нет:

Отправить комментарий