Клубок

Мэтавучыць рухацца адзін за адным па спіралі. Выхоўваць дысцыплінаванасць, арганізаваныя дзеянні дзяцей у калектыве.
Апісанне гульні: дзеці стаяць у крузе i гавораць нараспеў: «Холадна стала, трэба нiткi матаць». Назначанае дзіця падыходзіць па чарзе да кожнага, кланяецца i запрашае ісці за сабой. Так працягваецца да таго часу, па­куль усе не стануць адзін за адным, узяўшыся за рукі. Першы ў радзе пачынае рухацца па спіралі i вядзе за сабой астатніх. Так утвараецца вялікі клубок. Пасля гэтага першы ў радзе гаворыць:
—  Холадна  стала.  Вось  i гатовы  наш  клубок.  Трэба цёплы шаль вязаць.
У гэты час клубок паступова размотваецца у доўгі ланцужок, i тады дзеці гавораць:
—  Які доўгі i цёплы шаль атрымауся.
Правілы гульнідзеці пaвiнны моцна трымацца за pyкi пры ўтварэнні клубка пры "размотванні” яго ў дoўгi ланцужок.

Комментариев нет:

Отправить комментарий