Мурашачка

Мэтаудасканальваць навыкі бегу са зменай напрамку. Развіваць вынослівасць, смеласць.
 На пляцоўцы дзеці рысуюць на зямлі круг, які называецца маткаю. Каб круг бачыць здалёк, у яго кладуць шап­ку або які-небудзь прадмет. Далей у іншым месцы дзеці становяцца або садзяцца так, каб утварыць круг. Па лічылцы:
Мурашачка, букашачка,
Няверная кукушачка.
Заяц, месяц, дзе быў?
— У лесе.
—  А што paбiў?
—  Сена кaciў.
—  Чым жа накрыў?
—  Скаварадою.
—  Хто ўкраў?
—  Турнас —
Дзеці выбіраюць Турнаса i разбягаюцца. Той, хто стаў Турнасам, ловіць ix. Каго ён зловіць, той памагае яму лавіць acтaтнixHeйкi час можна адпачыць, калі схавацца ў круг, але доўга затрымлівацца там нельга. Як толькі ўсе дзеці будуць злоўлены Турнасам i яго памочнікамі, гульню паўтараюць спачатку.
Правілы гульніуцякаючы ад лаўца, дзеці могуць схавацца ў круг i адпачыць там; злоўлены irpoк дапамагае лаўцу лавіць астатніх.  

Комментариев нет:

Отправить комментарий