Неразлучнікі

Неразлучнікі – незвычайны і вельмі прыгожы абярэг, які ў даўніну дарылі маладым на вяселле. У гэтых лялячак адна агульная рука-аснова, адсюль і такая назва. Неразлучнікі сімвалізуюць агульнасць інтарэсаў, ўзаемавыручку ва ўсіх жыццёвых выпрабаваннях, ўзаемапавага і, вядома ж, любоў, узаемную. Больш таго, гэты абярэг яшчэ і агульнасямейны, бо па меры таго, як у сям'і з'яўляліся дзеткі, на агульную руку вешаліся лялячкі або званочкі.
А вы ведаеце, што традыцыя мацаваць упрыгожаную ляльку на капот машыны вясельнага картэжа пайшла менавіта ад гэтага абярэга? Аказваецца, у даўніну неразлучнікаў вешалі на вясельную вупраж. 
Неразлучнікаў можна падарыць на вяселле з пажаданнямі ўдалага замужжа, так і на вясельны юбілей. Таксама гэты абярэг дораць незамужняй дзяўчыне або хлопцу для таго, каб тыя знайшлі нарэшце сваю палоўку. 
Неразлучнікаў робяць сваімі рукамі. Матэрыялы выкарыстоўваюць толькі натуральныя, прычым уборы падбіраюць такім чынам, каб дамінуючым быў чырвоны (абярэгавы) колер, а элементы адзення паўтараліся і ў хлопца, і ў дзяўчыны (агульны арнамент, паясок, вышыўка). 

Комментариев нет:

Отправить комментарий