Былая сядзіба

Сядзіба пабудавана ў 1884 годзе ў вёсцы Тарнова, Лідскага раёна. З'яўляецца архітэктурным помнікам ХІХ стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і важнай славутасцю Беларусі. Сядзіба ў вёсцы Тарнова нядаўна была цалкам адрэстаўраваная і цяпер знаходзіцца ў выдатным стане. Трэба аднак зазначыць, што гаворка ідзе толькі пра вонкавае аблічча сядзібнага дома. Справа ў тым, што ўнутранае ўбранне сядзібы цалкам страчана, бо на сённяшні дзень будынак сядзібы ў вёсцы Тарнова выконвае ролю шматкватэрнага жылога дома.
Недалёка ад сядзібы размешчаны таксама цікавы вятраны
млын, выкананы з каменя. Млын, як і сядзіба, быў пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя. Верхняя драўляная частка млына нядаўна згарэла, таму саміх ветракоў тут ўжо не ўбачыць. У вёсцы Тарнова захавалася яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў, што раней адносіліся да сядзібы, але яны не ўяўляюць асаблівай цікавасці для турыстаў. Таксама вакол сядзібы ў вёсцы Тарнова часткова захаваўся парк. Ну і нарэшце, трэба адзначыць, што на дадзены момант сядзіба ў вёсцы Тарнова з'яўляецца адной з найбольш добра адрэстаўраваных, а таму і цікавых для турыстаў славутасцяў дадзенага тыпу на Беларусі.
в. Тарнова, Лідскага раёна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий