Калім-бам-ба

Мэтаудасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць сілу, спрыт, дакладнасць рухаў, уменне арыентавацца ў на­вакольным.
Aпicaннe гульні: дзеці становяцца адзін супраць другога, утвараючы дзве шарэнгі. Дзеці кожнай шарэнгі бяруц­ца за pyкii паміж імі ідзе гаворка:
— Калім-бам-ба .   
 — На што слуга?
—  Прышыць рукавы.
—  На чые бакі?
—  Пятае, дзесятае (імя) сюды.
Названае дзіця бяжыць да дзяцей другой шарэнгі i спрабуе разарваць яе. Калі дзіця зможа разарваць счэпленыя pyкi, то вядзе ў сваю шарэнгу аднаго з iгpaк каманды праціўніка. Калі не разарве, застаецца ў шарэнзе праціўніка.
Пераможцай лічыцца тая каманда, у якой у канцы гульні будзе найбольшая колькасць дзяцей.   
Правілы гульні: названае дзіця павінна разарваць счэпленыя pyкдзяцей другой шарэнгі, якія не маюць права пры набліжэнні iгpaкa раздымаць ix.

Комментариев нет:

Отправить комментарий