Міхасік

Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі з характарам мелодыі; развіваць спрыт, хуткасць, настойлівасць. 
Апісанне гульні: па крузе ставяцца 6-7 пар абутку (гэта
"лапці"), 7-8 удзельнікаў становяцца вакол лапцей. Дзеці гавораць:         
Ты, Міхаська, не зявай!
Хутка лапці абувай!
Гучыць беларуская народная мелодыя, гульцы, танцуючы, рухаюцца па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй абуць лапці. Дзеці, які засталіся без «лапцей», выбываюць з гульні. 
Правілы гульні: пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да той пары, пакуль не застанецца адзін гулец. Ён і лічыцца пераможцам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий