Мае забавы

Змітрок Бядуля (урывак)

Па даліне, па лужочку
Ездзіць я люблю,
Я з дубовага кіёчка
Коніка зраблю.

Гайда, гайда, буланенькі,
Аж у цёмны бор!
I ляціць кіёк мой ценькі
Проста як віхор.

Аж дрыжыць, шуміць зямліца,
А я скок ды скок!
А са мною весяліцца
Жучка — мой дружок.

Я на коніку ўсё далей
Еду без канца,
Гэй, хутчэй нясі, удалы,
Мяне, малайца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий