Хворы верабей

Мэтафарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць  адмоўныя адносіны да несумленных учынкаў.
Апісанне гульні: дзеці бяруць сабе назвы птушак — ве­рабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае.Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцi пытаецца:
—  Ці дома верабей?
—  Дома.
—  Што ён робщь?
—  Хворы ляжыць.
—  Што яму баліць?
—  Плечыкі.
—  Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.
—  Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.
Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:
Ці дома верабей?
— Дома.
—  Што ён робіць?
—  Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.
Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.
Правілы гульнідзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий