Проса

Мэта: развіваць рухавасць, спрытнасць; выхоўваць арганізаванасць, павагу да саперніка.
Апісанне гульні: у гульні ўдзельнічаюць не менш чым шэсць чалавек. Дзеці выбіраюць гаспадара (гаспадыню), становяцца ў шарэнгу і бяруцца за рукі. Гаспадар праходзіць уздоўж шарэнгі, спыняецца каля каго-небудзь і пачынае з ім дыялог:
- Прыходзь да мяне проса палоць.
- Не хачу!
- А калі есці?
- Хоць зараз!
- Ах ты, гультай! - і адразу бяжыць у любы канец шарэнгі.
Адначасова гультай бяжыць у тым жа напрамку, але за спінамі таварышаў. Той, хто першы - гаспадар або гультай - схопіць за руку апошняга ў шарэнзе. становіцца з ім побач, а той, хто не паспеў, займае месца гаспадара.
Пасля слоў "Ах ты, гультай!" гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў.
Правілы гульні: пакуль гаспадар не пабяжыць, гультай не мае права крануцца з месца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий