Масленка дамашняя. Майстар-клас


Для вырабу Масленкі дамашняй вам спатрэбіцца наступны
матэрыял: тканіна розных адценняў (пажадана выкарыстоўваць натуральную тканіну, такую як лён, бавоўна); невялікая галінка дрэва для тулава лялькі); ніткі; лён, можна лён сантэхнічны; бісер, карункі, стужкі, тасьма для ўпрыгожвання (па жаданню).



Бярэм галінку і абмотваем яе канцы невялікімі кавалкамі светлай тканіны, моцна перавязваем ніткай. 







Наступную частку галінкі абмотваем тканінай, як паказана на фота.
 

Каб зрабіць галаву нашай лялькі, нам спатрэбіцца кавалак светлай аднатоннай тканіны квадратнай формы. Пасярэдзіне яго кладзем лён (вату, сінтэпон). Складваем квадрат па дыяганалі і замацоўваем ніткай. З аднаго боку разгладжваем зморшчыны тканіны, так як гэта будзе твар лялькі.
 

Прывязваем галаву лялькі да тулава. Падкладаем яшчэ вату, фарміруем бюст лялькі, завязваем нітку на таліі.
 

Затым патрэбна ляльку апрануць. Бярэм прамавугольны кавалак тканіны той, якой мы абмотвалі рукі лялькі, прыкладаем як паказана на фота, прывязваем да шыі ніткай, апускаем уніз.

 

Дайшла чарга і да сарафана. Выкройваем як паказана на фота. Дзве лямкі прасуем і прывязваем да тулава. 


 

Сшываем спадніцу, прышаваем да падола карункі або тасьму. Прыкладаем фартух. Выварочваем усё на левы бок, прывязваем ніткай, апускаем спадніцу ўнізу.
 

 

Майструем прычоску. Бярэм лён, ачышчаем ад смецця, расчэсваем. Пасярэдзіне прашываем і прымацоўваем да галавы. Заплятаем касу (або дзве касы), завязваем хустку.
 

Блін шыем з двух круглых кавалкаў тканіны, набіваем яго ватай. 
 

Прышываем блін да рук лялькі. Упрыгожваем Масленку. Лялька гатова!


 



Комментариев нет:

Отправить комментарий