У арла

Мэтаудасканальваць навыкі кідання ў цэль, садзейнічаць развіццю вакамера, дакладнасці рухаў, развіваць спрыт, сілу.
Апісанне гульні: на пень цi зямлю ставяць цурку i на адлегласці 5 м ад яе праводзяць рысу, за ей праз кожны метр праводзяць яшчэ пяць рыс. Каля кожнай рысы ставяць цацку — птушку i даюць ей назву: каля першай— верабей, далей — кулік, курыца, варона, каршун, арол.
      Удзельнікі гульні з першай рысы пачынаюць кідаць біту (роўную палку даўжынёй у адзін метр) у цурку. 3 той рысы, адкуль iгpoк не саб'е цурку, ён атрымлівае мянушку: верабей, кулік, курыца i г. д. Пераможцам у гэтай гульні з'яуляецца той, хто з самай далёкай рысы саб'е цурку.
Правілы гульніна наступную рысу дзіця можа пераходзіць толькі тады, калі збіта цурка з папярэдняй лініі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий