Зайчык на пальчык

Лялька Зайчык на пальчык –  гульнявая лялька, ніякіх функцый абярэга ў традыцыйным выкананні ў яе не прадугледжана. 
Выбар вобраза зайца для адной з самых першых дзіцячых цацак не быў выпадковым, таму што менавіта гэта жывёла лічыцца самым добрым, ласкавым і бяскрыўдным з усіх лясных жыхароў, ад якога ніколі не ўбачыш злосці ці агрэсіі. 
Спецыяльная форма гэтай лялькі, якая дазваляе апранаць яе на палец, мае падвойнае прызначэнне. Па-першае, так зручна бацькам гуляць з маленькім дзіцем – надзеў цацку на палец, і можна складаць гісторыі і паказваць прадстаўленні. Па-другое, малое дзіця само пачынае гуляцца з такой лялькай, прасоўвае ў яе пальцы і моцна сціскае іх, спрабуе ўтрымаць. Так развіваецца хапальны рэфлекс, а на яго аснове фарміруецца дробная маторыка пальцаў рук, што з'яўляецца справай важнай і вельмі карыснай.

Комментариев нет:

Отправить комментарий