Вербніца (Вялікдзень). Майстар-клас

Каб зрабіць сваімі рукамі велікодную ляльку-абярэг, нам спатрэбяцца: тканіна розных адценняў (пажадана выкарыстоўваць натуральную тканіну, такую як лён, бавоўна); невялікая галінка дрэва для тулава лялькі); ніткі; лён, можна лён сантэхнічны; бісер, карункі, стужкі, тасьма для ўпрыгожвання (па жаданню). 

 

Бярэм галінку дрэва, абмотваем тканінай, завязваем ніткай. Павінен атрымацца слупок прыкладна 18 см. 

Фарміруем галаву з пасмаў лёну. Калі лёну няма, можна прывязаць шарык ваты. Бярэм квадрат чырвонай тканіны памерам прыкладна 15х15 см, складваем як паказана на фотаздымку.

 

Перавязваем тканіну, атрымалася галава лялькі. Фарміруем рукі. Падкладаем яшчэ вату, фарміруем бюст лялькі, завязваем нітку на таліі.

 

Апранаем кашулю. Завязваем на таліі ніткай.
 

Прывязваем спадніцу і фартухі.












Робім прычоску. Бярэм лён, ачышчаем ад смецця, расчэсваем. Пасярэдзіне прашываем і прымацоўваем да галавы. Заплятаем касу (або дзве касы), завязваем хустку.


  

У рукі лялькі даем галінку Вярбы і велікодны кошык. Кошык можна зрабіць з льняного шпагата і ўпакоўкі ад яек. Шпагат прыклейваем гарачым клеем. Лялька гатова!

Комментариев нет:

Отправить комментарий