Кашка

Мэта: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.
Aпicaннe гульні:  дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ кругi, падштурхоўвае iгpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі iгpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры iгpaкi.
Правілы гульніiгpaкў крузе павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий