Свята-Георгіеўская царква

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм. 
Храм святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца пабудаваны з дрэва ў 1875 годзе на сродкі купца Антонія Васнеўскага як могілкавая капліца. У тым жа годзе ў храм быў перанесены захаваны Прастол з аднайменнай дамовай царквы Лідскага замка.
Пасля захопу палякамі г. Ліды ў 1919 годзе Свята-Георгіеўскі храм застаўся адзіным праваслаўным храмам у горадзе. У 1920-х гадах з боку бабінца была зроблена драўляная прыбудова.
У 1990-х гадах Георгіеўскі храм пачалі пашыраць. Былі ўзведзены з сілікатнай цэглы сцены новага храма, накрыты дах. Атрымаўся храм у храме. 22 лістапада 2008 года Свята-Георгіеўская царква была асвечана як Храм-Помнік у памяць 1020-годдзя Хрышчэння Русі. Асвячэнне Храма-Помніка ўзначальваў архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый.
У верасні 2014 года на ўсходняй сцяне Свята-Георгіеўскага
храма Ліды ўсталявалі памятны медальён з выявай князя Канстанціна Астрожскага. Гэты медальён - даніна памяці праваслаўных лідчан абаронцу праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Медальён уяўляе сабой круглую пліту чырвонага граніту, на якой адліты партрэт князя. Па крузе медальёна выбіты надпіс: «Князю Канстанціну Іванавічу Астрожскаму - абаронцу веры і дзяржавы». Аўтар медальёна - мясцовы скульптар В.Вараб'ёў. Урачыстае адкрыццё шыльды памяці Канстанціна Астрожскага адбылося 11 верасня 2014 года — дзень памяці выдатнага велікакняжацкага ваяра. Асвяціў памятны медальён благачынны цэркваў Лідскай акругі айцец Расціслаў Салаўёў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий