Крыжаўзвіжанская царква

Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга — праваслаўны храм у в. Беліца (Лідскі раён). Размешчаны на могілках. Помнік народнага дойлідстваПабудавана ў другой палове ХІХ ст. (адзначана ў 1895) з дрэва на месцы храма сярэдзіны ХVI ст. Адкрыта ў 19881990 гг. Царква ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з макаўкай у завяршэнні. Цыбулепадобны купал на гранёным барабане ўзведзены над апсідай. На фоне фігурнай гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі фасадаў. вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор пад двухсхільным дахам.
Зала царквы перакрыта ашаляванай плоскай столлю на падугах, над уваходам — хоры на чатырох слупах, на якія вядзе бакавая лесвіца.
в. Беліца, Лідскі раён.

Комментариев нет:

Отправить комментарий