Пакроўская царква

У цэнтры вёскі Збляны. Пабудавана ў 1900 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1671 г. Адноўлена ў 1990 г.
   Помнік архітэктуры руска-везантыйскага стылю. Крыжова-купальны храм. Па падоўжнай планіровачнай восі размешчаны 3-ярусная званіца з купальным верхам і арачнай галерэяй, асноўны аб'ём і пяцігранная апсіда. У прасторавай кампазіцыі дамінуе купал асноўнага аб'ёму, устаноўлены на 8-гранным светлавым барабане. Архітэктурны дэкор уключае прафіляваны карніз, ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.
   У інтэр'еры светлавы барабан падтрымліваюць падпружныя аркі, перакрыцці — цыліндрычныя скляпенні. Царква была вядома мясцовашанаваным абразом «Усіх гаротных радасць» («Пакроў Прасвятой Багародзіцы»), якая, паводле падання, у 1640 г. была размешчана ў капліцы, адкуль перанесена ў новы храм.
в. Збляны, Лідскага раёна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий